БЕЛ Ł РУС

Затрыманы Зміцер Паліенка

30.01.2019 / 9:58

Nashaniva.com

Фота Новы час

Вечарам 29 студзеня ў Мінску быў затрыманы былы палітвязень Зміцер Паліенка, паведамляе spring96.org

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння быў складзены па артыкуле 17.11 КаАП «выраб, распаўсюд і (альбо) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» участковым міліцыянерам напрыканцы мінулага году. Таксама маюцца звесткі пра яшчэ адзін пратакол, ужо па артыкуле 23.4 КаАП («непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі»).

Затрыманага даставілі ў гарадскі апорны пункт міліцыі Заводскага раёна Мінска, дзе ён правёў ноч.

Падставай для адміністрацыйнага пераследу з’явіўся пост у фэйсбуку з выявай маладога чалавека і надпісам на вопратцы, унесеным у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Разгляд справы, з вялікай верагоднасцю, адбудзецца сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула