БЕЛ Ł РУС

Затрыманы за забойства расійскі сенатар запатрабаваў перакладчыка з рускай мовы — слаба валодае ёй

30.01.2019 / 16:52

Nashaniva.com

Затрыманы расійскі сенатар Рауф Арашукаў на допыце заявіў, што кепска валодае рускай мовай і запатрабаваў перакладчыка, якога яму забяспечылі, паведамляе Следчы камітэт Расіі.

Фота: ТАСС.

Сенатару прад'явілі абвінавачванне па артыкулах «удзел у злачыннай супольнасці», «ціск на сведкаў», «забойства») КК Расіі. У сваю чаргу яго бацька Рауль Арашукаў абвінавачваецца па артыкулах «стварэнне злачыннай супольнасці з выкарыстаннем свайго службовага становішча» і «махлярства».

Рауфа Арашукава затрымалі 30 студзеня ў ходзе пасяджэння Савета Федэрацыі ў прысутнасці генеральнага пракурора Расіі Юрыя Чайкі і старшыні Следчага камітэта Аляксандра Бастрыкіна.

Чытайце таксама:

32-гадовага расійскага сенатара затрымалі проста на пасяджэнні. Яго падазраюць у дачыненні да двух забойстваў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула