БЕЛ Ł РУС

Беларускі стартап стварыў праграму, якая дазваляе «памераць» віртуальныя лідскія кеды ВІДЭА

30.01.2019 / 20:12

Nashaniva.com

Беларускі стартап Wannaby выпусціў бэта-версію сваёй апошняй праграмы, мэта якога — аблегчыць пошук ідэальных красовак.

Праграма для iOS, якая атрымала назву «Wanna Kicks», выкарыстоўвае дапоўненую рэальнасць, каб вы маглі «прымераць» розныя пары красовак. Вы проста выбіраеце пару са спіса 3D-мадэляў, наводзіце камеру на ногі — і зараз вы практычна носіце выбраны вамі абутак.

Вы нават можаце паспрабаваць хадзіць, і праграма пойдзе па вашых слядах. Праграму на прыкладзе лідскіх кед прадэманстраваў у сябе на старонцы IT-бізнэсмен Юрый Мельнічак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула