БЕЛ Ł РУС

У ЗША прыйшлі рэкордныя арктычныя маразы, тэмпература апусцілася да мінус 50

30.01.2019 / 22:42

Nashaniva.com

На Сярэдні Захад ЗША прыйшлі анамальныя маразы і снежныя буры, загінулі сама меней шэсць чалавек, паведамляе BBC.

У выніку абмарожанняў у рэгіёне загінулі сама меней шэсць чалавек, улады абвясцілі пра закрыццё школ, авіякампаніі адмянілі 1360 авіярэйсаў, адмянілі і дастаўку пошты.

Гібель людзей зафіксавана ў Ілінойсе, Аёве, Індзіане, Вісконсіне і Мінесоце. У гэтых штатах ужо абвясцілі надзвычайнае становішча.

Тэмпература з улікам моцнага ветру ўпала да -30°C у Чыкага (адчуваецца як -45°C) і да -54°C у Паўночнай Дакоце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула