БЕЛ Ł РУС

Раскрыты планы саміта Трампа і Кім Чэн Ына

31.01.2019 / 08:45

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа паведаміў, што лідары ЗША і КНДР Дональд Трамп і Кім Чэн Ын павінны сустрэцца ў канцы лютага.

Паводле яго слоў, Пхеньян і Вашынгтон дасягнулі канчатковай згоды па гэтым пытанні.

«Я думаю, што саміт пройдзе ў канцы [наступнага] месяца, такі план. На гэта пагадзіўся паўночнакарэйскі бок», - сказаў Пампеа.

Ён дадаў, што спадзяецца з дапамогай саміта дасягнуць не толькі дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, але і «светлай будучыні для жыхароў Паўночнай Карэі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула