БЕЛ Ł РУС

У мінчанкі скралі сумку на Чыжоўскіх могілках, пакуль яна наведвала магілу сына

31.01.2019 / 11:23

Nashaniva.com

У дзяжурную службу Мінскага РУУС 67-гадовая мінчанка паведаміла аб тым, што невядомы мужчына на могілках скраў у яе сумку. Жанчына па тэлефоне апісала яго прыкметы, паведамляе абласная міліцыя.

На месца здарэння выехала аператыўна-вышуковая група. Пад’язджаючы да могілак, супрацоўнік крымінальнага вышуку ўбачыў мужчыну, які ішоў з боку могілак, падобнага па прыкметах з меркаваным рабаўніком. Яго затрымалі.

Фота абласной міліцыі

У ходзе апытання пацярпелай высветлілі абставіны злачынства. Жанчына прыйшла на магілу да сына, паставіла рэчы побач з сабой, прысела на лаўку. Праз некаторы час адчула, як хтосьці схапіў сумку і збег. Жанчына павярнулася і закрычала, але мужчына не рэагаваў. Пасля гэтага яна патэлефанавала ў «102», распавяла пра тое, што адбылося і апісала злачынца.

Міліцыя ўстанавіла асобу падазраванага. Ім з’яўляецца 27-гадовы жыхар сталіцы. Мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «Рабаванне», санкцыя якой прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устанавілі дачыненне затрыманага да здзяйснення двух крадзяжоў. Цяпер правяраюць яго дачыненне да іншых злачынстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула