БЕЛ Ł РУС

ЕСПЧ абавязаў Расію выплаціць 10 мільёнаў еўра за масавую дэпартацыю грамадзян Грузіі

31.01.2019 / 15:20

Nashaniva.com

Еўрапейскі суд па правах чалавека задаволіў пазоў Грузіі аб кампенсацыі за дэпартацыю грузінаў з Расіі ў 2006 годзе. Агульную суму выплат суд вызначыў у 10 мільёнаў еўра.

Суд пастанавіў, што дэпартацыя закранула не менш 1500 грамадзян Грузіі. 10 мільёнаў еўра па вырашэнні ЕСПЧ павінны быць размеркаваны паміж пацярпелымі. Кожны, хто быў дэпартаваны, атрымае па 2 тысячы еўра. Тыя, хто быў незаконна пазбаўлены волі і яго ўмовы ўтрымання пад вартай былі парушаныя, атрымаюць ад 10 тысяч да 15 тысяч еўра.

Пазоў у ЕСПЧ аб масавай дэпартацыі грамадзян Грузіі быў пададзены ў 2015 годзе. Сума патрабаванняў складала больш за 70 мільёнаў еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула