БЕЛ Ł РУС

Доля ўкраінцаў, якія адносяць сябе да Маскоўскага патрыярхата, скарацілася да 11%

31.01.2019 / 18:19

Nashaniva.com

Больш за 70% украінцаў называюць сябе праваслаўнымі. 8,8% сказалі, што яны «проста хрысціяне», 6,9% украінцаў з'яўляюцца грэка-каталікамі, 1,3% — рыма-каталікамі, 1% — прыхаджане пратэстанцкіх і евангелісцкіх цэркваў, 0,4% адносяць сябе да іншай рэлігіі (іслам, іудаізм, індуізм, будызм). Такія вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў Соцыс, Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі і Цэнтрам Разумкова.

9,5% апытаных украінцаў не адносяць сябе ні да адной з рэлігій.

Характэрна, што 43,9% праваслаўных украінцаў адносяць сябе да новай Праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ).

38,4% апытаных праваслаўных называюць сябе проста праваслаўнымі і не адносяць ні да адной канфесіі, яшчэ 15,2% праваслаўных рэспандэнтаў (каля 11% ад агульнай колькасці рэспандэнтаў) адносяць сябе да УПЦ маскоўскага патрыярхата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула