БЕЛ Ł РУС

Міністр аховы здароўя Украіны выступіла за легалізацыю марыхуаны ў медыцынскіх мэтах

31.01.2019 / 19:43

Nashaniva.com

Міністр аховы здароўя Украіны Ульяна Супрун выказалася ў падтрымку выкарыстання марыхуаны ў медыцынскіх і навуковых мэтах.

Ульяна Супрун, фота: Укрінформ.

«Ці апраўдана такое выкарыстанне? Навукоўцы, лекары і пацыенты па ўсім свеце кажуць, што так. Медыцынскі канабіс дапамагае палегчыць пакуты пацыентаў і нармалізаваць самаадчуванне пры шэрагу цяжкіх захворванняў і станаў. Таму выкарыстоўваць яго ў медыцыне, вядома з пэўнымі агаворкамі, нармальная сусветная практыка», — падкрэсліла міністр.

Паводле яе слоў, медыцынская марыхуана мае мноства даказаных лячэбных і паліятыўных эфектаў, і на дадзены час дазволена ў многіх краінах.

У прыватнасці, марыхуана выкарыстоўваецца пры хваробе Альцгеймера, анкалогіі, хранічных болях, эпілепсіі, посттраўматычным сіндроме і ў іншых выпадках.

У той жа час яна дадала, што канабіс мае і пабочныя эфекты, таму, перад любым прызначэннем, лекар павінен узважваць карысць і рызыкі, рэкамендуючы яе выкарыстанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула