БЕЛ Ł РУС

Мужчына ў Мінску пагражаў нажом малалетняй школьніцы ў пад'ездзе, але яна не разгубілася і ўкусіла за палец

1.02.2019 / 09:41

Nashaniva.com

Днём 31 студзеня ў пад'ездзе жылога дома на вул.Судмаліса невядомы чапляўся да малалетняй школьніцы.

«Мужчына зайшоў з ёй у пад'езд, падняўся на паверх і пад пагрозай прадмета, падобнага на нож, запатрабаваў прайсці з ім. Пры гэтым ён хапаў дзяўчынку за твар. Аднак тая не разгубілася, пачала клiкаць на дапамогу і ўкусіла мужчыну за палец, пасля чаго зламыснік збег», — распавялі ў ГУУС.

Інфармацыю пра мужчыну можна паведаміць у Ленінскае РУУС Мінска або па тэлефонах: +375296694932, +375333478028, + 375296743711.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула