БЕЛ Ł РУС

У Маскве ўгодкі «далучэння» Крыма адзначаць трохдзённым фестывалем

1.02.2019 / 15:21

Nashaniva.com

У Маскве пятую гадавіну «далучэння» (анексіі) Крыма ўпершыню адзначаць трохдзённым фестывалем.

Фестываль «Крымская вясна», паведамляецца на сайце мэра Масквы Сяргея Сабяніна, пройдзе з 16 па 18 сакавіка. Іншыя падрабязнасці, уключаючы расклад і месца правядзення мерапрыемстваў, не ўдакладняюцца.

У папярэднія гады мерапрыемствы, прысвечаныя далучэнні Крыма, праводзіліся адным днём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула