БЕЛ Ł РУС

Калгаснікам у Гродзенскай вобласці давалі зарплату тушонкай

1.02.2019 / 20:01

Nashaniva.com

Работнікі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці атрымлівалі частку зарплаты прадуктамі некалькі месяцаў, пасля чаго звярнуліся па дапамогу ў Камітэт дзяржкантролю, піша «Вячэрні Гродна».

Згоды работнікаў на выдачу часткі зарплаты тушонкай не было. Пры гэтым не менш пытанняў выклікалі і самі кансервы — на іх адсутнічала маркіроўка. Аднак пасля ўмяшання ведамства сітуацыю ўрэгулявалі, а выплату ў такім выглядзе неўзабаве спынілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула