БЕЛ Ł РУС

Што бывае, калі аўтобус заедзе на памежны пераход пад Гродна на чырвонае святло — жорсткае ФОТА

2.02.2019 / 11:51

Nashaniva.com

Раніцай 1 лютага на беларуска-польскай мяжы на пераходзе «Кузніца» гродзенскі мікрааўтобус вырашыў не спыняцца на чырвонае святло. З-пад зямлі адразу выскачыў бар'ерны слупок, які прабіў бампер маршруткі, паведамляе Autogrodno.by.

Справа ў тым, што на ўездзе ў польскі пункт пропуску ўсталяваны светлафор. Каля яго трэба спыніцца, каб пасажыры выйшлі з машыны і пацерлі ногі аб брудны дэзінфікуючы дыванок. Гэта нібыта павінна спыніць распаўсюд свіной чумы.

Аўтамабілі часцяком праязджалі міма светлафора на чырвонае. Кіроўца маршруткі не ўлічыў, што палякі прыдумалі і запусцілі новую сістэму кантролю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула