БЕЛ Ł РУС

Жанчыну з-пад Лунінца хацелі пакараць за тое, што заразіла ВІЧ трох мужчын. А цяпер выявілі яшчэ пяць ахвяраў

2.02.2019 / 17:18

Nashaniva.com

У Лунінецкім раёне на 34-гадовую жанчыну завялі 8 крымінальных справаў. Мяркуецца, яна заразіла ВІЧ 8 мужчын.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, жанчына даведалася пра сваю хваробу ў 2013 годзе. Аднак ад неабароненага сэксу яна не адмаўлялася, партнёраў пра свой дыягназ не папярэджвала.

Спачатку ВІЧ выявілі ў трох яе сэксуальных партнёраў і завялі крымінальную справу. Аднак цяпер следчыя даведаліся яшчэ пра пяць эпізодаў.

Жанчына знаходзіцца пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула