БЕЛ Ł РУС

Мышы ўчынілі пажар у прытулку для катоў

20.12.2008 / 11:24

Загінулі амаль 100 катоў.

Мышы могуць быць вераемнай прычынай пажару ў прытулку для бадзяжных жывёлаў у канадскім горадзе Таронта, у якім загінулі амаль 100 катоў.

Пажар у прытулку Гуманнага таварыства Таронта, якое займалася абаронай жывёл, адбыўся раніцай серады. Што праўда, загінулі не толькі каты і кошкі, якія чакалі сваіх гаспадароў, але і сабакі ды некалькі пацукоў.

На думку пажарных, электраправодку на столі пагрызлі мышы і пацукі – гэта і стала прычынай пажару.

Выратаваць з агня ўдалося толькі дзевяць сабакаў, двух катоў і аднаго пацука.

"Няшчасце і іронія лёсу ў тым, што прычынай пажару, у якім загінулі каты, былі мышы ", - сказаў прадстаўнік Гуманнага таварыства Таронта Йен Мак-Конахі.

"На жаль, мышы таксама згарэлі" – сказаў ён.

Урон ад пажару складае 250 тыс. даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула