БЕЛ Ł РУС

Бяспраўнік у Альшанах насмерць збіў жанчыну

4.02.2019 / 09:27

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 1 лютага ў 19.25 у Альшанах Столінскага раёна, паведамляе ДАІ Брэста.

22-гадовы жыхар Альшанаў, што не меў правоў, на «Рэно-Меган-Сцэнік» насупраць дома №22 па вуліцы Школьнай, здзейсніў наезд на 59-гадовую жанчыну, што рухалася па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку. Яна не была пазначана святлоадбівальнымі элементамі.

Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінула на месцы здарэння. Кіроўца затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула