ЗША адправяць на мяжу з Мексікай тысячы салдат
Пентагон мае намер адправіць на амерыканска-мексіканскую мяжу 3750 салдат. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Міністэрства абароны ЗША.
Згодна з інфармацыяй ведамства, вайскоўцы будуць на паўднёва-заходняй мяжы ЗША тры месяцы і будуць аказваць падтрымку супрацоўнікі памежнай-мытнай службы краіны.
Як перадае агенцтва, колькасць вайскоўцаў на мяжы з Мексікай павялічыцца прыкладна да 4350 чалавек.