БЕЛ Ł РУС

У Касцюковічах з-за снегу абваліўся дах ангара ФОТА

4.02.2019 / 10:09

Nashaniva.com

З-за снегу абрынуўся дах ангара ў Касцюковічах (Магілёўская вобласць). Ніхто не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МНС.

3 лютага ў 13.45 выратавальнікам паступіла паведамленне пра абрушэнні даха металічнага ангара на вуліцы Юнацкай, які належыць цэментнаму заводу.

Высветлілася, што абрынуліся сталёвыя гафрыраваныя лісты на плошчы 950 квадратных метраў. У момант здарэння ўнутры знаходзілася 54 тоны цэглы. Змесціва склада не пацярпела.

Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія — цяжар снегу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула