БЕЛ Ł РУС

У Жодзіне збіраюцца паставіць пешаходныя агароджы з беларускім арнаментам

4.02.2019 / 12:48

Nashaniva.com

На агароджу, якую ставяць ў Жодзіне ўздоўж вуліц, патрацяць 17 тысяч даляраў, піша Радыё Свабода.

На сайце дзяржаўных закупак icetrade.by разьмясьцілі інфармацыю аб набыцьці ацынкаванай агароджы з нацыянальным арнамэнтам. Такую агароджу закупляе «Менскаўтадар-Цэнтар». Як распавялі ў гэтай арганізацыі карэспандэнту Свабоды, агароджу ставяць у Жодзіне.

«Такая ідэя ўзьнікла ў Жодзінскім гарвыканкаме. Летась мы паставілі такой агароджы на 1,6 кілямэтра. Сёлета трэба даставіць яшчэ 360 мэтраў па аўтадарозе Р53, такая ж агароджа стаіць на тэрыторыі Жодзінскага гарвыканкаму, адтуль ідэя і пайшла», — паведамілі ў будаўнічай арганізацыі.

Ацынкаваную агароджу вырабляюць на Барысаўскім маторарамонтным заводзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула