БЕЛ Ł РУС

З дома гамельчука прапала амаль $10 тысяч. Аказалася — работа яго непаўналетняй знаёмай

4.02.2019 / 21:13

Некалькі дзён таму ў міліцыю звярнуўся 27-гадовы гамяльчук. У апошнія дні студзеня з яго хаты знікла буйная сума: $5500 і 350 тысяч расійскіх рублёў.

Версій было некалькі, але ўспомніўшы, хто з чужых бываў у «гасцях», падазрэнне прыпала на 17-гадовую дзяўчыну.

Частку грошай дзяўчына схавала, астатняе паспела змарнаваць на дарагія пакупкі.

Распачалі крымінальную справу. За крадзеж гамяльчанцы пагражае да 7 гадоў з канфіскацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула