БЕЛ Ł РУС

Па факце збіцця Фінькевіча заведзена крымінальная справа

21.12.2008 / 16:55

Па факце збіцця Артура Фінькевіча заведзена крымінальная справа – супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну будуць расследваць напад на актывіста «Маладой Беларусі» паводле артыкулу 206 Крымінальнага кодэксу.

Дзеянні злачынцаў, якія ў пятніцу увечары збілі і абрабавалі на парозе свайго дому моладзевага дэмакратычнага актывіста, міліцыянты расцэньваюць як рабаўніцтва.

Пра гэта ў суботу супрацоўнікі РУУС паведамілі самому Артуру Фінькевічу. У сувязі з гэтым выпадкам у міліцыі заведзена крымінальная справа, а пацярпелы накіраваны на медычную экспертызу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула