БЕЛ Ł РУС

Памёр Міхаіл Касцюк — адзіны ў Беларусі акадэмік-гісторык

5.02.2019 / 11:49

Nashaniva.com

Памёр доктар гістарычных навук, акадэмік Міхаіл Касцюк.

Фота з сайта НАН Беларусі

Міхаіл Паўлавіч Касцюк нарадзіўся 26 сакавіка 1940 у в. Масцішча на Навагрудчыне.

Закончыў Гродзенскі дзяржпедінстытут імя Янкі Купалы (1963). З 1969 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук, а ў 1988-1999 гг. быў дырэктарам. Займаўся даследаваннем гісторыі Беларусі ХХ ст., у т.л. гісторыі сялянства, рабочых, інтэлігенцыі. Вывучаў гісторыю дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, характар савецкага ладу, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у т.л. 4 індывідуальныя і звыш 10 калектыўных манаграфій. Міхаіл Касцюк праявіў сябе як арганізатар беларускай навукі. Касцюк з'яўляўся галоўным рэдактарам «Нарысаў гiсторыi Беларусi» у 2 частках (1994-1995) і «Гiсторыi Беларусi» ў 6-ці тамах (2000-2011)

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула