БЕЛ Ł РУС

Генпракурор пацвердзіў затрыманне гендырэктара «БелОМА»: «Але там сям'я, трэба разабрацца»

6.02.2019 / 11:12

Nashaniva.com

Вячаслаў Бурскі, фота director.by

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк пацвердзіў затрыманне гендырэктара холдынгу «БелОМА» Вячаслава Бурскага, піша Tut.by.

— Так, затрыманы. Але гэта чалавек, там сям'я, трэба разабрацца, — сказаў Аляксандр Канюк.

Артыкула, па якім затрыманы Вячаслаў Бурскі, генпракурор не назваў.

— Я хачу дачакацца пэўных вынікаў. Як былы суддзя, ведаю, што бываюць апраўдальныя прысуды. Як потым глядзець чалавеку ў вочы? — заявіў Канюк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула