БЕЛ Ł РУС

Міліцыянты адразу трох райаддзелаў затрымлівалі 66-гадовага рэцыдывіста, што хаваўся ў глухой вёсцы пад Расонамі

6.02.2019 / 16:59

У 2010 годзе жыхар Полацка разам з трыма саўдзельнікамі збіў мужчыну бейсбольнай бітай і ламамі.

Праваахоўнікі затрымалі памочнікаў злачынцы, але ён сам уцёк у Расію. Там, карыстаючыся сваім аўтарытэтам у крымінальных колах, ён абзавёўся падробленымі дакументамі, па якіх і пражываў, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Некаторы час таму мужчына вярнуўся ў Беларусь і пасяліўся ў глухой вёсцы ў Расонскім раёне. Падчас сумеснай аперацыі полацкіх, расонскіх і віцебскіх аператыўнікаў злачынец быў затрыманы.

Мяркуючы па інфармацыі праваахоўных органаў, затрыманы —раней неаднаразова судзімы жыхар Полацка Аляксандр Магер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула