БЕЛ Ł РУС

Былы прэзідэнт Бразіліі атрымаў амаль 13 гадоў турмы за карупцыю

7.02.2019 / 08:49

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва прысуджаны да 12 гадоў і 11 месяцаў турмы па абвінавачванні ў карупцыі і адмываньні грошай.

Як устанавіў суд, Лула да Сілва атрымаў дом і зямельны ўчастак у Сан-Паўлу ў абмен на некаторыя прывілеі камерцыйным арганізацыям. Па дакументах уладальнікамі дома лічыліся людзі з акружэння палітыка.

Лула Да Сілва быў прэзідэнтам Бразіліі з 2003 па 2011 год.

У 2016 годзе ён ужо быў асуджаны на дзевяць з паловай гадоў паводле іншай справе з аналагічнымі абвінавачваннямі. Пазней Вярхоўны суд павялічыў яму тэрмін да 12 гадоў і аднаго месяца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула