БЕЛ Ł РУС

Старшыня Памежнага камітэта назваў пяць прычын таго, што на мяжы ўтвараюцца чэргі

7.02.2019 / 11:03

Nashaniva.com

Старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо даў вялікае інтэрв'ю «СБ. Беларусь сёння». Сярод іншага, ён назваў пяць прычын, чаму ўтвараюцца чэргі. на памежных пераходах з Польшчай, Літвой і Латвіяй:

  1. Нераўнамернае, на працягу сутак і тыдня, прыбыццё аўтамабіляў у пункты пропуску.
  2. Перасоўванне дызельнага паліва ў баках грузавікоў і легкавых аўтамабіляў.
  3. Перасоўванне цыгарэт у канструктыўных нішах транспартных сродкаў (гэтым грашаць некаторыя жыхары памежжа).
  4. Часам нерытмічна працуюць службы сумежнага боку.
  5. Масавы сезонны выезд на адпачынак падчас святаў, канікул, спартыўных і музычных мерапрыемстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула