БЕЛ Ł РУС

Беларусь хоча стварыць на мяжы з Літвой чатыры новыя пераходы. Дзе яны могуць з'явіцца? КАРТА

7.02.2019 / 11:29

Памежны камітэт і Мытны камітэт Беларусі спадзяюцца павялічыць колькасць міжнародных памежных пераходаў на мяжы з Літвой.

Пакуль іх пяць — «Прывалка» каля Гродна, «Беняконі» каля Ліды, а таксама «Каменны Лог, Лоша і Катлоўка на ўчастку паміж Ашмянамі і Астраўцом.

фота Юрыя Мазалеўскага, sb.by

«Прапрацоўваецца магчымасць змены статусу пунктаў спрошчанага пропуску «Відзы», «Мальдзевічы», «Доцішкі» і «Парэчча» на міжнародны.

У гэтым статусе ўжо з лютага 2017 працуе пункт «Лоша», што ў нейкай меры дазволіла разгрузіць «Каменны Лог»», — патлумачыў у інтэрв'ю «СБ. Беларусь сёння» старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо.

Сінім пазначаныя існуючыя міжнародныя пераходы, чырвоным — тыя, што могуць з'явіцца неўзабаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула