БЕЛ Ł РУС

«Лыжы, якія наогул без змазкі, паехалі лепш». Біятланіст — аб тэставанні змазкі беларускай вытворчасці

7.02.2019 / 12:27

Nashaniva.com

Былы біятланіст зборнай Беларусі, а цяпер трэнер Уладзімір Аленішка распавёў аб тэставанні лыжнай змазкі беларускай вытворчасці, паведамляе Tribuna.com са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1».

By.tribuna.com

— Лыжы, якія былі наогул без змазкі, паехалі лепш, чым з нашай беларускай. Першы блін сабаку. Тэставанне паказала, што змазка наогул не трымаецца на лыжах — праз метраў 700, можа быць, максімум кіламетр, яе наогул не застаецца. Даследаванні паказалі, што не хапае цвёрдасці. Увесь парафін быў вельмі мяккі, — сказаў Уладзімір Аленішка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула