БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнцкая гонка ва Украіне, новыя сацапытанні: вызначылася тройка лідараў

7.02.2019 / 12:55

СГ

Адразу некалькі сацыялагічных службаў правялі апытанні грамадскай думкі ва Украіне, вызначыўшы папулярнасць кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары.

Вызначылася тройка лідараў. Як вынікае з апытання Сацыялагічнага цэнтра ўніверсітэта імя Драгаманава, на першым месцы ідзе шоўмэн Уладзімір Зяленскі з 18% галасоў, за другое месца змагаюцца дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка (17%) і былая прэм'ер-міністарка Юлія Цімашэнка (15%).

Рэйтынгі астатніх кандыдатаў пачалі падаць.

Варта адзначыць, што пакуль са сваім выбарам вызначыліся толькі 70% украінцаў, а актыўная перадвыбарчая агітацыя толькі пачынаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула