БЕЛ Ł РУС

У ЗША заявілі пра «часткова паспяховыя» выпрабаванні суперзброі Расіі

7.02.2019 / 13:41

Nashaniva.com

Расія правяла трынаццатае выпрабаванне крылатай ракеты глабальнай дальнасці з малагабарытнай звышмагутнай ядзернай энергаўстаноўкай «Буравеснік», паведамілі The Diplomat крыніцы ва ўрадзе ЗША.

Фота: YouTube.

Выданне піша, што «часткова паспяховы» тэст адбыўся 29 студзеня на палігоне Капусцін Яр (Арэнбургская вобласць), а «Расія працягвае распрацоўваць ракету».

Да гэтага ракета выпрабоўвалася ў лютым 2018 года. Асобна The Diplomat адзначае, што толькі адзін пуск «Буравесніка», які адбыўся ў лістападзе 2017 года на паўвостраве Панькова Зямля (архіпелага Новая Зямля), быў «адносна паспяховым».

Крылатая ракета з ядзернай энергаўстаноўкай «Буравеснік» была ўпершыню анансаваная ў сакавіку 2018 года. Новая зброя ўяўляе сабой «нізкалётную малапрыкметную крылатую ракету, якая нясе ядзерную баявую частку, з практычна неабмежаванай далёкасцю, непрадказальнай траекторыяй палёту і магчымасцю абыходу рубяжоў перахопу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула