БЕЛ Ł РУС

Работнік інтэрнэт-крамы прысабечыў 11 тысяч рублёў хітрай схемай

7.02.2019 / 13:38

Nashaniva.com

Выпадак апісаў СК. У Фрунзенскім раёне Мінска старшы касір пункты выдачы заказаў адной з буйных інтэрнэт-крамаў замаўляў са склада, нібыта для пакупнікоў, два максімальна падобныя па вонкавым выглядзе тавары, адзін з якіх быў значна даражэйшы.

Хлопец мяняў упакоўкі месцамі, затым асабіста расплачваўся за тавар з найменшай цаной, а на другі афармляў вяртанне. Такім чынам, ён прысвойваў дарагую вопратку.

На дадзены момант ўстаноўлена 19 эпізодаў выпадкаў (на 11 тысяч рублёў). Да яго ўжытая мера працэсуальнага прымусу - абавязацельства аб яўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула