БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне нарэшце рашылі перайменаваць Днепрапятроўскую вобласць

7.02.2019 / 15:26

Nashaniva.com

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала рашэнне перайменаваць Днепрапятроўскую вобласць у Січаслаўскую — рашэнне падтрымалі 240 з 355 дэпутатаў.

Прапаноўвалася раней назваць вобласць Дняпроўская (Днепрапятроўск цяпер называецца Дняпро), але ідэю адкінулі. Назву «Дняпроўская» таксама прапаноўваў Парашэнка.

Цяпер праект накіраваны ў Канстытуцыйны суд.

У тлумачальнай запісцы да дэпутацкага законапраекта гаворыцца, што тэрыторыя цяперашняй Днепрапятроўскай вобласці «непарыўна звязана з гісторыяй украінскага казацтва і яго адміністрацыйна-ваенных цэнтраў — Січ». «Січаслаў з'яўляецца другой неафіцыйнай назвай Дняпра, другі па рэйтынгу сімпатый гараджан», - гаворыцца ў тэксце тлумачальнай запіскі.

Днепрапятроўск напачатку называўся Екацярынаслаў, а ў 1926 г. быў перайменаваны ў гонар савецкага кіраўніка Рыгора Пятроўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула