БЕЛ Ł РУС

У «Белсаюздруках» прадаюцца вокладкі на пашпарт у колерах расійскага сцяга і надпісам «Расія». Як апраўдваецца кіраўніцтва?

8.02.2019 / 13:02

nn.by

Карыстальнік фэйсбука Генадзь Вінярскі сфатаграфаваў паліцу ў шапіку «Белсаюзадрука».

Цэнтральную пазіцыю займае вокладка ў колерах расійскага сцяга і адпаведным надпісам. Яна перакрывае вокладкі з афіцыйнымі беларускімі сімваламі.

Ці гэта мэтанакіраваная палітыка — прапаноўваць беларусам абкладаць свой пашпарт у расійскія колеры? 

«Наша Ніва» задала адпаведнае пытанне ідэолагу «Белсаюздрука» Святлане Ніканавай.

Святлана Ніканава.

«У Беларусі не робяць вокладкі… Але іх жа купляюць і госці сталіцы, таму гэта не прапаганда. Гэта не палітыка… Давайце вам лепш раскажа гандлёвы аддзел», — сказала яна. 

У гандлёвым аддзеле сцвярджаюць, што турысты з Расіі ахвотна купляюць у Беларусі гэтыя вокладкі:

«У нас шырокі асартымент вокладак для пашпарта. Проста як узор асартыменту. Чаму няма Бразіліі і Германіі? Ну, на паліцы няма магчымасці прадставіць увесь асартымент, усе колеры. Якія яшчэ краіны ёсць? Розныя ёсць. Арыентавана на турыстаў. Нічога ідэалагічнага тут няма».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула