БЕЛ Ł РУС

Што пісала «НН» 100 гадоў таму?

22.12.2008 / 12:19

«Наша Ніва». №25, 1908

Мінск. Разбіралася справа аб двух салдатах з канвойнай каманды, каторыя вялі ў Ігумен у турму двух арыштантаў і адну кабету і пры гэтым згвалтавалі тую кабету. Тымчасам адзін арыштант уцёк. Тут салдаты спалохаліся і, каб схаваць канцы ў ваду, застрэлілі таго арыштанта, што застаўся, а пасля сказалі, быццам забілі яго баронячыся. Але скрыўджаная кабета выдала іх, і суд абоіх прыгаварыў на вечную катаргу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула