БЕЛ Ł РУС

Дыпламатаў у Бруселі папярэдзілі пра сотні расійскіх і кітайскіх шпіёнаў

9.02.2019 / 18:34

Nashaniva.com

Еўрапейскіх дыпламатаў, якія працуюць у Брусэлі, папярэдзілі пра сотні расійскіх і кітайскіх шпіёнаў, якія працуюць у горадзе. Пра гэта паведамляе Die Welt.

Унутраная служба бяспекі Еўрапейскай замежнапалітычнай службы папярэдзіла еўрапейскіх дыпламатаў і вайскоўцаў аб шпіёнскай актыўнасці кітайскай і расійскай разведак.

У прыватнасці, паводле яе звестак, у бельгійскай сталіцы актыўныя каля 250 кітайскіх і 200 расійскіх шпіёнаў.

Дыпламатаў перасцераглі, у прыватнасці, ад наведвання асобных устаноў у непасрэднай блізкасці да еўрапейскага квартала, у тым ліку стэйк-хаўса і кавярні ў пешай даступнасці ад будынка Еўракамісіі і Еўрапейскай замежнапалітычнай службы.

Паводле службы бяспекі, у ранейшыя гады найбольш актыўнымі ў бельгійскай сталіцы былі расійскія шпіёны. Канкрэтных лічбаў, праўда, там не называюць

Як адзначаецца, расійскія і кітайскія шпіёны ў Бруселі працуюць у асноўным на пасольствы і гандлёвыя прадстаўніцтвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула