БЕЛ Ł РУС

Прарасійскія баевікі «ЛНР», верагодна, зноў выпрабоўвалі лазерную зброю

10.02.2019 / 09:57

nn.by

Памежнікі са складу Аб'яднаных сілаў у чарговы раз зафіксавалі прыкметы выкарыстання расійскімі наймітамі лазернай зброі, паведамляецца на сайце Дзяржпагранслужбы Украіны.

З 22.00 8 лютага да 4 гадзін раніцы 9-га ў раёне КПУВ «Станіца Луганская» памежныя нарады па прыкрыцці дарожнага калідора фіксавалі з боку часова акупаванай тэрыторыі прамяні светла-фіялетавага колеру з перыядычнасцю кожныя 2—3 хвіліны. Праз асаблівасці рэльефу мясцовасці і небяспеку выкарыстання аптычных і цеплавізійных прыбораў дакладных месцаў выхаду прамянёў ім выявіць не ўдалося.

Падраздзяленні Дзяржпагранслужбы са складу Аб'яднаных сілаў ужо неаднаразова фіксавалі падобныя выпадкі. На працягу 2016—2018 гадоў у час нясення службы траўмы вачэй атрымалі пяць ваеннаслужачых Краматорскага пагранічнага атрада. Яны вялі назіранне, выкарыстоўваючы аптычныя прыборы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула