БЕЛ Ł РУС

Што супольнага ў асноўных кандыдатаў на патрыяршы пасад?

22.12.2008 / 15:10

Мікола Бугай

Усе яны ў савецкі час працавалі ў Аддзеле замежных царкоўных сувязяў або настаяцелямі прыходаў у краінах Захаду.

Усе яны ў савецкі час працавалі ў Аддзеле замежных царкоўных сувязяў (АЗЦС) або настаяцелямі прыходаў у краінах Захаду.

Мітрапаліт Смаленскі Кірыла кіраваў аддзелам замежных царкоўных сувязяў — свайго роду міністэрствам замежных справаў Праваслаўнай царквы — ад лістапада 1989 году.

Перад ім гэтую структуру ўзначальваў мітрапаліт Мінскі Філарэт. Яшчэ раней мітр.Філарэт пэўны час адпрацаваў у Заходняй Нямеччыне.

Мітрапаліт Калужскі Клімент за савецкім часам кіраваў патрыяршымі прыходамі ў Канадзе і ЗША.

Мітрапаліт Круціцкі Ювеналій быў настаяцелем храму ў Заходнім Берліне, начальнікам духоўнай місіі ў Ерусаліме, а пасля таксама кіраваў АЗЦС.

Ці выпадковае гэтае супадзенне і пра што яно гаворыць? Працаваць у АЗЦС было прэстыжна, бо давала магчымасць «загранкамандзіровак», такіх рэдкіх у часы СССР. Гэта азначае, што ўсе прэтэндэнты на патрыяршы пасад былі асобамі, здольнымі дабіцца такой пазіцыі.

Царкоўныя дысідэнты сцвярджалі таксама, што ў савецкі час АЗЦС быў літаральна нашпігаваны агентамі КГБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула