БЕЛ Ł РУС

У Маскве затрымалі беларуса. Яго падазраюць у збіцці падпалкоўніка ФСБ

12.02.2019 / 18:28

Nashaniva.com

Маскоўскія паліцэйскія затрымалі падазраванага ў збіцці старшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах Упраўлення «К» ФСБ Расіі ў цэнтры Масквы. Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

«Па гэтым факце затрыманы мужчына 1991 года нараджэння. Ён прыехаў з Беларусі, па папярэдняй інфармацыі, затрыманы нідзе не працуе», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Раней паведамлялася, што ў мінулую нядзелю невядомыя кінулі бутэльку ў аўтамабіль Skoda, за рулём якога знаходзіўся аператыўнік ФСБ у званні падпалкоўніка. Пасля таго, як мужчына выйшаў з машыны, яго пабілі. Па даных крыніцы, медыцынская дапамога супрацоўніку ФСБ не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула