У Осла заявілі пра адпрацоўку ВКС Расіі ўдару па нарвежскім радары
Дырэктар нарвежскай разведвальнай службы Мортэн Хага Лундэ паведаміў пра тое, што расійскія самалёты сімулявалі атаку на размешчаны на мяжы вайсковы радар, паведамляе Barents Observer.
Выступаючы перад вайскоўцамі ў Осла, генерал-лейтэнант Мортэн Хага Лундэ распавёў пра тое, што 14 лютага мінулага года 11 расійскіх Су-24 падняліся з аэрадрома ў Манчагорску ў Мурманскай вобласці, даляцелі да Баранцава мора і сімулявалі атаку на ваенны радар у раёне населенага пункта Варда. Пасля гэтага яны, не перасякаючы дзяржаўную мяжу, павярнулі назад.
Лундэ ўспомніў, што ў мінулым сакавіку распавядаў такую ж гісторыю пра тое, як расійскія самалёты адрэпетавалі атаку на радар 24 сакавіка 2017 года. Аднак адрозненне, па яго словах, у колькасці самалётаў. Калі ў 2017 годзе годзе ў падобных манеўрах былі задзейнічаныя, паводле яго ацэнак, дзевяць самалётаў, то гэты разам — 11.
Генерал адзначыў, што расійская рыторыка ў дачыненні да Нарвегіі стала больш жорсткай. «І няма ніякіх сігналаў аб тым, што адносіны Расіі з Захадам палепшацца сёлета», — сказаў Лундэ.