БЕЛ Ł РУС

Два беларусы трапілі ў трыццатку найлепшых маладых прадпрымальнікаў паводле Forbes

13.02.2019 / 09:17

Nashaniva.com

Міхаіл Румянцаў і Кірыл Трамбавольскі патрапілі ў рэйтынг «30 да 30», складзены часопісам Forbes. Спецыялісты з Беларусі згадваюцца ў спісе найлепшых у катэгорыі «Тэхналогіі».

Міхаіл Румянцаў. Скрыншот с сайта forbes.com.

Кірыл Трамбавольскі на старонцы рэйтынгу апісваецца як сузаснавальнік праекта Behavox, у якім спецыялізуюцца на аналітыцы паводзін супрацоўнікаў прадпрыемстваў з дапамогай ШІ. Падобная сістэма здольная збіраць «разнастайныя дадзеныя для выяўлення патэнцыйных праблем сярод работнікаў». Напрыклад — звязаных з паніжэннем іх прадуктыўнасці. Behavox удалося прыцягнуць ўжо 21,4 мільёна даляраў інвестыцый.

Міхаіл Румянцаў — яшчэ адзін беларус у рэйтынгу, заснавальнік і генеральны дырэктар стартап-кампаніі Friendly Data. У ёй працуюць над стварэннем сістэмы «для апрацоўкі дадзеных на натуральнай мове». Прасцей кажучы, такая сістэма дазволіць весці пошук у базах дадзеных, ужываючы паўсядзённую мову. Стартап прыцягнуў 1,1 мільёна даляраў пачатковага фінансавання і зараз выкуплены карпарацыяй ServiceNow.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула