БЕЛ Ł РУС

Загадам Стаўбцоўскага райвыканкама адмененыя ўсе забаўляльныя імпрэзы 

13.02.2019 / 10:53

Nashaniva.com

Сама меней да канца тыдня ў Стоўбцах і раёне будзе дзейнічаць мараторый на забаўляльныя імпрэзы. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў мясцовым выканкаме.

«Жалоба ў нас аб’яўляецца толькі прэзідэнтам краіны. Аднак усе забаўляльныя імпрэзы, якія належаць да сферы нашай кампетэнцыі, спыненыя: ніякіх канцэртаў, дыскатэк, вечарын. Выдадзены адмысловы загад аб гэтым», — адзначыў начальнік аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама Дзмітрый Слясарчык.

Чыноўнік не ўдакладніў, як доўга будзе дзейнічаць такі рэжым, але не выключыў, што захопіць і наступны тыдзень.

«Пакуль такія імпрэзы адмянілі да канцы тыдня, але не выключана, што працягнем і далей — прынамсі будзем такі варыянт абмяркоўваць. Нам яшчэ трэба перажыць вельмі складаны сённяшні дзень — дзень пахаваньняў», — сказаў Дзмітрый Слясарчык.

Вучні і настаўнікі ідуць развітвацца з забітымі ў Стоўбцах ФОТАФАКТ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула