БЕЛ Ł РУС

У Мсціслаўскім раёне конь паслізнуўся, і сані занесла: загінуў шасцігадовы хлопчык

13.02.2019 / 11:59

Nashaniva.com

Фота СК

Трагедыя здарылася вечарам 11 лютага ў в. Барысаўка, піша СК.

Жанчына, яе сужыцель і два яе ўнукі — шасцігадовы і чатырохгадовы хлопчыкі — вярталіся дадому на санках.

Пры заездзе ў двор конь паслізнуўся і ўпаў, у выніку сані занесла ў хлеў.

Шасцігадовага хлопчыка заціснула паміж спінкай санак і бэлькай хлява. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула