Памерла аўтарка «Народнай волі» Святлана Кліменценка
12 лютага памерла аўтар газеты «Народная воля» Святлана Ульянаўна Кліменценка.
«Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Найстарэйшы журналіст, шчыра адданы Беларусі. Надзвычайна чуллівы, спагадлівы, душэўны, самаахвярны чалавек. У нашых сэрцах з’явілася дзіра, якая ніколі не загоіцца», — паведамляецца на сайце выдання.