БЕЛ Ł РУС

На трасе Мінск — Лагойск затрымалі расіяніна, які гандляваў гарэлкай. Канфіскавана 1 000 літраў

14.02.2019 / 13:32

Nashaniva.com

12 лютага на 88-м кіламетры трасы М3 (Лагойск — Мінск) паблізу аўтазапраўкі 34-гадовы беспрацоўны мужчына з Расіі прадаваў алкаголь без спецыяльнага дазволу. Цана пляшкі складала пяць рублёў, піша guvd.gov.by

guvd.gov.by

Мужчыну затрымалі і канфіскавалі 1179,5 літра гарэлкі вытворчасці Расіі на 12 тысяч рублёў.

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол па п. 1-1 ч. 1 арт. 12.7 (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да ста базавых велічынь (25500 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула