БЕЛ Ł РУС

Новая загадкавая трагедыя: у Мінску загінула пяцікласніца

14.02.2019 / 18:05

Nashaniva.com

У сталічным мікрараёне Шабаны пасля падзення з вышыні загінула 5-класніца. Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

13 лютага ў мікрараёне Шабаны каля шматпавярховіка знайшлі цела школьніцы з прыкметамі падзення з вышыні. Паводле непацверджаных звестак, гэта вучаніца 5 класа.

У Следчым камітэце пацвердзілі Tut.by, што разбіраюцца ў абставінах трагедыі. Але ніякіх падрабязнасцяў з этычных меркаванняў пакуль што няма.

У гімназіі №21 карэспандэнту Еўрарадыё пацвердзілі, што іх вучаніца сапраўды выкінулася ў акно. У навучальнай установе падкрэсліваюць, што здарэнне адбылося не ў іх будынку.

На заўтра ў гімназіі нібыта прызначаны экстраны сход.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула