БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Украіны пра расійскіх назіральнікаў на выбарах: У марсіян больш шанцаў

14.02.2019 / 18:40

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Украіны Паўло Клімкін заявіў, што больш шанцаў быць назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў марсіян, чым у расіян. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Нехта ніяк не супакоіцца ў дачыненні да расійскіх назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне», — заявіў кіраўнік украінскага МЗС.

«У марсіян больш шанцаў паназіраць за ўкраінскімі выбарамі. Калі, вядома, паспеюць прайсці ўсе працэдуры і далучыцца да АБСЕ. Але яны дакладна лепш будуць прытрымлівацца яе асноўных прынцыпаў», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула