БЕЛ Ł РУС

У Гомелі тралейбус выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў плот ФОТА

14.02.2019 / 20:58

Сёння ў Гомелі на Хмяльніцкага адбылася нестандартная аварыя: тралейбус выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў плот жылога дома.

Аварыя адбылася недалёка ад прыпынку «Катоўскага».

Як паведамляе газета «Гомельская правда», тралейбус падрэзаў легкавік. Каб унікнуць сутыкнення, кіроўца тралейбуса выехаў на тратуар і спыніўся за некалькі сантыметраў ад хаты.

Паводле папярэдніх даных, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула