БЕЛ Ł РУС

Фуркад не выступіць на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах

16.02.2019 / 17:30

Nashaniva.com

Французскі біятланіст Мартэн Фуркад прапусціць чэмпіянат Еўропы-2019 у Беларусі.

Пра гэта Tribuna.com распавёў намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы стадыёна «Раўбічы» Леанід Карась.

«У француза іншы план падрыхтоўкі», - сказаў Карась.

Турнір у Раўбічах пройдзе з 20 па 24 лютага ў 4 дысцыплінах - індывідуальная гонка, спрынт, пераслед, а таксама змешаныя эстафеты. 18 лютага ў Раўбічах пройдзе Гонка легендаў сусветнага біятлону

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула