БЕЛ Ł РУС

Маці Дэцла паведаміла, чаму ў музыкі спынілася сэрца

17.02.2019 / 09:43

Nashaniva.com

Ірына Талмацкая, маці рэпера Кірыла Талмацкага (Дэцл) у эфіры «Першага канала» распавяла пра прычыны спынення сэрца музыкі, піша РБК.

«[Прычына смерці] — перанагрузкі. Ён шмат працаваў. Ён запісаў за апошнія паўгода два альбомы. Неяк скардзіўся, што баліць рука, нага», — паведаміла Талмацкая.

Яна дадала, што прапанавала сыну схадзіць да доктара, але ён палічыў сімптомы неўралгіяй праз вялікую колькасць працы.

Па словах Талмацкай, судмедэкспертыза паказала, што ў крыві Дэцла ў момант смерці не было забароненых рэчываў або алкаголю, якія маглі прывесці да спынення сэрца.

Дэцл памёр у ноч на 3 лютага ва ўзросце 35 гадоў. Яго пахавалі ў Маскве 6 лютага.

Памёр 35-гадовы рэпер Дэцл — ВІДЭА з апошняга канцэрта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула