БЕЛ Ł РУС

Міністэрства абароны папярэдзіла пра рух вайсковай тэхнікі па дарогах краіны ў бліжэйшыя некалькі дзён

17.02.2019 / 11:54

Nashaniva.com

Аб руху вайсковай тэхнікі па аўтадарогах ў чатырох абласцях папярэджвае Мінабароны.

mil.by

У межах правядзення мерапрыемстваў комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл з 17 па 19 лютага 2019 г. будзе ажыццяўляцца рух вайсковай тэхнікі па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Віцебскай, Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях.

Мінабароны просіць жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў транспартных сродкаў ўлічваць гэта і быць як мага больш уважлівымі пры перамяшчэнні вайсковай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула